Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

О нас пишут

Дата: 19 апреля 2019 в 08:27
358 просмотров

У Геранёнскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшоў тыдзень фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі Global Money Week 2019. Аформлена тэматычная выстаўка літаратуры па эканамічнай дасведчанасці. Займальна арганізаваны інтэрактыўныя заняткі “У свеце фінансавай дасведчанасці”, дзелавая гульня “Твой уклад у школьную эканоміку”. Вучні выконвалі цікавыя інтэрактыўныя заданні, абмяркоўвалі спосабы рашэння глабальных эканамічных задач і мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне. Заключным этапам стала праходжанне эканамічнага лабірынта ў ЭСН “Займальная эканоміка”.

Праведзена акцыя “Ведай свае грошы”. Вучні зладзілі апытанне жыхароў аграгарадка, ці заўсёды яны звяртаюць увагу на грашовыя купюры, ці ведаюць, як адрозніць сапраўдныя грошы ад фальшывых. Жыхары таксама атрымалі памяткі аб парадку дзеянняў пры выяўленні фальшывых грошай.

Стала традыцыйным правядзенне інтэрнэт-алімпіяды па фінансавай дасведчанасці. Вучням 8—11 класаў прапанавалі заданні ў тэставай форме.

У рамках правядзення тыдня вучні нашай школы забяспечылі сабе ўдзел у рэспубліканскім конкурсе відэаблогераў “Грошы маюць значэнне”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.