Асобныя гісторыкі Польшчы і Беларусі лічаць, што прыватную школу ў Геранёнах адкрыў у лістападзе 1532г. Альбрэхт Гаштольд, канцлер ВКЛ і шчыры мецэнат. Тады ж з’явіўся і аркестр, у склад якога ўвайшлі 100 музыкантаў на здзіўленне ўсёй Еўропе. А ў 1730-38 гг. у Геранёнах дзейнічала школа віленскіх піяраў.
Нават у першыя гады Вялікай Айчыннай вайны ў школе праводзіліся заняткі. Дзяцей вучылі мясцовыя жыхары браты Андрэй і Вацлаў Часнаковічы, якія ў свой час закончылі Віленскую гімназію. У час адступлення немцаў школа была спалена. Яшчэ ў 80-х гг. ХХ стагоддзя да месца былой школы вяла дарога, абсаджаная вербамі. Іх спілавалі ў час рэканструкцыі дарогі. Да 1911г. дзеці з Геранён вучыліся ў Седліцкай школе (Воранаўскі раён). У пачатку ХХ стагоддзя было адкрыта трохкласнае народнае вучылішча, якое размяшчалася ў наёмных памяшканнях. У 1926 г. уладальнік фальварка Геранёны Шымон Мэйштовіч выдзеліў 2 га зямлі і 600 бярвенняў для пабудовы школы. За вельмі кароткі тэрмін – адзін год – на ўскрайку вёскі вырасла школа, якая стала насіць імя Барбары Радзівіл. Афіцыйна школа была адкрыта ў 1927 годзе. На гэтую вельмі ўрачыстую цырымонію прыбылі важныя асобы: біскуп Уладзіслаў Бандурскі, ваявода Навагрудскі Зыгмунт Бячковіч, школьны куратар Антоній Рыневіч. А ў вёсках Туланка, Дайнава, Меляхі, Кузьмічы, Жылі, Завяргане, Трышокі працавалі пачатковыя школы. З 1962 года школа ў Геранёнах стала сярэдняй. У 1969 годзе з,явіўся новы будынак школы.
У розныя гады школу ўзначальвалі Іван Кузьміч Мікалаенка, Мікалай Іванавіч Церах, Вацлаў Канстанцінавіч Давідовіч, Жанна Раманаўна Лукша, Ігар Мікалаевіч Макар, Яўген Тадэвушавіч Гурскі.
З 1978 года па 1985 год дырэктарам працаваў Жыдзель І. С., які стаў «Выдатнікам нарднай асветы» у 1982 годзе, а ў 1985годзе быў узнагароджаны бронзавым медалём Галоўнага камітэта ВДНГ СССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 20.08.1986 года старшая піянерважатая Смалянічэнка А. І. узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны»
На працягу 20 гадоў дырэктарам школы працавала Студнева Н.Д., намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Пажывілка З.В., якім было прысвоена званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР».
3 1980 года школа працавала ў рэжыме падоўжанага дня. У 1983 годзе ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі БССР, у 1985 годзе – Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага камітэта ВДНГ СССР. У 1998 г Прэзідыум Рэспубліканскага грамадства аховы помнікаў і культуры ўзнагародзіў Ганаровай граматай школу за І месца ў Рэспубліканскім конкурсе творчых работ «Летапісанне роднай вёскі». Кіраўнік праекта А.Смалянічэнка.
У 1992 г – Дыплом Міністэрства адукацыі РБ за ўдзел у Рэспубліканскай выставе юных даследавальнікаў прыроды. У 1998 г. Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароділа каманду школы за актыўны ўдзел у абласным фальклорна-экалагічным свяце «Саракі».
Жыхары Геранёнскага сельсавета і вучні ўстановы адукацыі з удзячнасцю ўспамінаюць ветэранаў педагагічнай працы Семяновіч А.П., Галубовіч Н.Ф., Мядэйка А.А., Давідовіч В.М., Корсак Я. І., Рубель Я. І., Копач Г. І., Белавус М.Ф., Смурага С.М., Буткевіч Т.М., Барабан М.А.