УСТАВ
Государственного учреждения образования
«Геранёнская средняя школа»
Раздзел 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Геранёнская сярэдняя школа" (далей – Установа) набыла правы юрыдычнай асобы з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590818765 ад 30.12.2009 г.
1.2. Установа з'яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе I-XI класаў, у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца: адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.
1.3. Установа створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
1.4. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, самастойна нясе адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе.
1.5. Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны ўласнікам кіраваць дзейнасцю і кіраваць маёмасцю ўстановы, з'яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта (далей - Заснавальнік). Уласнікам маёмасці з'яўляецца Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт.
1.6. Установа адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсiдыярную адказнасць па яго абавязках нясе Заснавальнік.
1.7. Кампетэнцыя Заснавальніка:
прымае рашэнне аб змене выгляду, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам;
вызначае мову навучання і выхавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы;
узгадняе ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у структуру і штатны расклад Установы;
ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя актамі заканадаўства і сапраўдным Статутам.
1.8. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваей назвай і штамп.
1.9. У сваёй дзейнасці Установа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, рашэннямі і распараджэннямі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, загадамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама сапраўдным Статутам.
1.10. Змяненні і дапаўненні ў сапраўдны Статут уносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:
стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў, прадстаўніцтваў, філіялаў;
змены ўласніка маёмасці;
змены мэтаў і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку стварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідыярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама іншых фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ва ўстаноўчых дакументах;
змены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі патрабуецца ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у створаныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.
1.11. Месцазнаходжанне Установы: 231345, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Геранёны, вул. Школьная, 7
1.12. Поўная назва Установы:
на рускай мове – Государственное учреждение образования "Геранёнская средняя школа";
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Геранёнская сярэдняя школа".
1.13. Скарочаная назва Установы:
на рускай мове – Геранёнская СШ;
на беларускай мове – Геранёнская СШ.
1.14. Тып установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.
1.15. Від установы адукацыі – сярэдняя школа.
Раздзел 2.
ПРАДМЕТ, АСНОЎНАЯ МЭТА, ЗАДАЧЫ І
ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ
2.1. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
2.2. Асноўная мэта дзейнасці Установы з'яўляецца духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы, падрыхтоўка яе да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, авалоданне вучнямі асновамі навук, фарміраванне культуры паводзін, здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і прадаўжэнню адукацыі.
2.3. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пераемнасці ў арганізацыі і змесце адукацыйнага працэсу;
умацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу, павагі да агульных чалавечых каштоўнасцей;
падрыхтоўка да атрымання асноўнай адукацыі на далейшых ступенях навучання, усвядомленага прафесійнага самавызначэння, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця;
узаемадзеянне з сям’ёй для паўнацэннага развіцця вучняў;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
ахова здароўя вучняў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
2.4. Установа:
будуе адносіны з сям'ёй па пытаннях выхавання і навучання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;
узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, установамі дашкольнай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
супрацоўнічае з дзіцячымі і грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
Установа ў пытаннях выхавання можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
2.5. Асноўнымі патрабаваннямі да выхавання з'яўляюцца:
адпаведнасць зместу, формаў і метадаў выхавання мэтам і задачам выхавання;
сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;
пераемнасць, бесперапыннасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучняў;
стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучняў, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.
2.6. Асноўнымі напрамкамі выхавання з'яўляюцца:
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;
ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне вучняў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;
выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванае на фарміраванне ў вучняў патрэбы ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;
выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;
гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;
сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў каштоўнасных адносін да сям'і і выхавання дзяцей;
працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне вучнямі працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;
экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў вучняў каштоўнасных адносін да прыроды;
выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў вучняў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці;
выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў вучняў каштоўнасных адносін да матэрыяльнага акружэння, уменняў мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.
2.7. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці і Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці", зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 65 (далей – ОКРБ 005-2006) Установа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца:
80210 – агульная сярэдняя адукацыя.
Дадатковымі відамі дзейнасці Установы з'яўляюцца:
01121 – вырошчванне агародніны, насення і расады;
01122 – кветкаводства;
01419 – іншыя паслугі па вырошчванню сельскагаспадарчай прадукцыі;
70200 – здача ў наём ўласнай нерухомай маёмасці;
80422 – пазашкольнае выхаванне і навучанне;
85140 – іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека;
91120 – дзейнасць творчых, навукова-тэхнічных і культурна-асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў;
91330 – дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, якая не ўключана ў другія групіроўкі;
92312 – канцэртная дзейнасць;
92313 – дзейнасць у вобласці мастацкай творчасці;
92342 – дзейнасць танцавальных залаў, плашчадак, дыскатэк і школ танцаў;
92512 – дзейнасць бібліятэкі;
92521 – дзейнасць музея;
92620 – іншая дзейнасць у вобласці спорту.
2.9. Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Права ажыццяўляць дзейнасць, на якую неабходна атрыманне ліцэнзіі, рэалізуецца з моманту атрымання ліцэнзіі ці ва ўказаны ў ёй тэрмін і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
2.10. Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Установа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.
Раздзел 3.
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
3.1. Установа ажыццяўляе адукацыйны працэс на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якая ўключае ў сябе тры ступені:
I ступень – пачатковая адукацыя (I-IV класы);
II ступень – базавая адукацыя (V-IX класы);
III ступень – сярэдняя адукацыя (X-XI класы).
3.2. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца па вучэбных гадах і павінен забяспечваць якасць адукацыі, ахову жыцця і здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу, падтрымкі іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, вучэбнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцяў, прыцягненне да розных відаў сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
3.3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў рамках вучэбнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не меньш чым за год да пачатку адпаведнага вучэбнага году і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
3.4. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў устанаўліваюцца канікулы на працягу вучэбнага года і летнія канікулы.
Агульная колькасць канікул на працягу вучэбнага года павінна быць не меньш трыдцаці каляндарных дзён, для вучняў I і II класаў – не менш трыдцаці сямі каляндарных дзён.
Працягласць летніх канікул павінна быць не менш 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў – не менш 10 каляндарных тыдняў.
3.5. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень у тыдзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыю працоўнага навучання.
3.6. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэгламентуе адукацыйны працэс і ўмовы, неабходныя для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, вызначана артыкулам 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
3.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў групах і класах, у тым ліку групах і класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных групах і класах, або індывідуальна.
3.8. Пры фарміраванні класаў інтэграванага навучання і выхавання ва Установе неабходна ўлічваць, што колькасць вучняў не павінна перавышаць 20.
Камплектаванне класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 14 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
3.9. Камплектаванне спецыяльных класаў у залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
3.10. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэса ў іх, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 136.
3.11. З мэтай фізічнага развіцця, удасканальвання рухальнай актыўнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, Установа на пачатку вучэбнага года размяркоўвае вучняў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага агляду ва ўстановах арганізацый аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу.
3.12. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэса ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія, карэкцыйныя заняткі (для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і другія заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.
3.13. Вучэбныя заняткі по вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам Установы для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.
3.14. Вучням даецца права выбару факультатыўных заняткаў.
3.15. Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам Установы на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
3.16. Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш трох вучняў. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца славесна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак. Склад групаў для правядзення факультатыўных заняткаў зацвярджаецца загадам кіраўніка Установы.
3.17. Стымулуючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці групаў не менш трох вучняў, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня ў кожным класе ў тыдзень і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.
3.18. Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком Установы.
3.19. Рэжым работы Установы зацвярджаецца кіраўніком Установы, Саветам Установы па ўзгадненню з Заснавальнікам.
3.20. Вучэбныя заняткі ва Установе пачынаюцца ў 9.00. Заняткі арганізаваны ў адну змену.
3.21. Форма атрымання адукацыі ва Установе – дзённая.
3.22. Ва Установе могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў 1-4 класаў. Напаўняльнасць груп падоўжанага дня – у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.23. Працягласць вучэбных заняткаў у 1 класах 35 хвілін, у 2-11 класах – 45 хвілін.
У асобных выпадках з дазволу Заснавальніка ўрокі могуць быць скарочаны з захаваннем агульнага тыднёвага ліміту рабочага часу настаўнікаў.
3.24. Пры правядзенні вучэбных прадметаў “Замежная мова”, “Інфарматыка”, “Працоўнае навучанне”, прадметаў “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”, Фізічная культура і здароўе” дзяленне класаў на падгрупы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі.
3.25. Хатнія заданні даюцца вучням дыферэнцыравана – з улікам індывідуальных здольнасцеў вучняў. У першым класе хатнія заданні не задаюцца.
3.26. Атрыманне агульнай адукацыі ва Установе суправаджаецца цякучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
3.27. Парадак пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.28. Установа выкарыстоўвае падручнікі, вучэбныя дапаможнікі школ у адпаведнасці з рэкамендуемым спісам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.29. У 1-2 класах атэстацыя вучняў ажыццяўляецца на зместоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае славесную ацэнку вучэбных дасягненняў без выстаўлення адзнак у балах. У 3-11 класах узровень вучэбных дасягненняў ацэньваецца па 10-бальнай сістэме.
3.30. У выпадку, калі вучань і яго законныя прадстаўнікі не згодны з гадавой адзнакай даецца магчымасць здаць экзамен па адпаведнаму прадмету.
3.31. Паспяховае праходжанне выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі дае выпускнікам права на атрыманне пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі – атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.
3.32. Выпускнікам за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне з адзнакай, на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі – атэстат асобага ўзору і залаты (сярэбраны) медаль.
3.33. Установа забяспечвае навучанне на даму вучняў у адпаведнасці з медыцынскім заключэннем аб стане здароўя.
Бацькі (законныя прадстаўнікі) абавязаны ствараць умовы для правядзення заняткаў на даму.
3.34. Выхаванне ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раённай комплекснай праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, распрацаванай на аснове рэспубліканскай праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.35. Работа па аказанню дадатковых адукацыйных паслуг можа быць арганізавана на платнай аснове.
3.36. Ва Установе можа стварацца пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі з улікам інтарэсаў бацькоў (законных прадстаўнікоў) на аснове заключэння псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі.
3.37. Ва Установе ствараюцца ўмовы для дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці вучняў з мэтай аб’яднання вучняў на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага накірунку дзейнасці – гурткі, атрады, клубы і іншыя. Дадзеныя аб’яднанні ствараюцца ў адпаведнасці з заявамі законных прадстаўнікоў вучняў, дзейнічаюць па раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком Установы. Ва Установе дзейнічаюць гурткі, якія працуюць як ад установы адукацыі, так і ад Іўеўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Іўеўскага раёна.
3.38. Працоўная дзейнасць вучняў можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў разнастайных формах працоўных аб’яднанняў на працягу навучальнага года і ў час канікулаў.
3.39. Турысцкія паходы, экскурсіі плануюцца і праводзяцца ў тэрміны, зацверджаныя дырэктарам Установы, з улікам мэтаў, характару маршрута, узросту вучняў і з забеспячэннем правілаў бяспекі.
3.40. Працягласць перапынкаў паміж вучэбнымі заняткамі, вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі заняткамі (стымулюючымі і падтрымліваючымі) вызначаюцца Установай зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў.
3.41. Дзеці залічваюцца ў 1 клас Установы на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў на імя дырэктара на агульных падставах.
У першы клас прымаюцца ўсе дзеці, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту, без конкурсных іспытаў. Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, афармляюцца загадам дырэктара Установы.
Пры прыёме ў 1 клас законныя прадстаўнікі дзяцей прадстаўляюць наступныя дакументы:
заяву на імя дырэктара Установы;
медыцынскую карту дзіцяці;
копію пасведчання аб нараджэнні.
3.42. Выпуск вучняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам, які абазначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выпускнікоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.
3.43. Выпускнікі 9 класаў Установы могуць працягваць навучанне ў 10 класе Установы ці ў іншай навучальнай установе на агульнай падставе без праходжання дадатковай атэстацыі ці конкурснага адбору.
3.44. Пры паступленні ў 10 клас Установы вучні прадстаўляюць наступныя дакументы:
заяву на імя дырэктара Установы;
пасведчанне аб базавай адукацыі;
3.45. Прыём асоб для залічэння ў 1 клас ажыццяўляецца ў перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёма.
3.46. Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання ў 1 клас афармляецца загадам кіраўніка не пазней 31 жніўня года прыёма і даводзіцца да законнага прадстаўніка навучэнца.
3.47. Прыём асоб ў парадку перавода па ініцыятыве іх законных прадстаўнікоў з другой установы для прадаўжэння навучання ажыццяўляецца на падставе іх заявы (або заявы законнага прадстаўніка) і прадастаўленні асабовай карткі вучня пры згодзе кіраўніка Установы.
3.48. Установа не мае права перашкаджаць пераводу асобы па ініцыятыве законнага прадстаўніка ў другую ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе адпаведную адукацыйную праграму, і калі асоба атрымала згоду гэтай Установы.
3.49. Дзейнасць Установы па рэалізацыі адукацыйнай праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.50. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.
3.51. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца Заснавальнікам Установы з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцяў Установы.
3.52. Арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Міністэрствам адукацыі. Штогод на падставе Тыпавога вучэбнага плана Установа распрацоўвае вучэбны план, які зацвярджаецца кіраўніком па згодзе з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.
Раздзел 4.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УСТАНОВЫ
4.1. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбыткі;
удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў ў іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту выдачы;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці, аб мерапрыемствах, якія плануюцца і праводзяцца, наглядныя матэрыялы і фотаматэрыялы ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце альбо на адпаведных старонках афіцыйных сайтаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў;
ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
4.2. Установа абавязана запяспечваць:
ажыццяўленне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў (парадак іх распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння вызначаецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі);
якасць адукацыі;
падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для вучняў, правілаў унутранага працоўнага распарадку для Установы;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны вучняў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання першай медыцынскай дапамогі вучням;
азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, па іх патрабаванню – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва Установе ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
выкананне iншых абавязкаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Раздзел 5.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.
5.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з'яўляюцца вучні, іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя работнікі.
5.2. Вучні маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах зместу адукацыйнай праграмы;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця вучняў;
ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
канікулы;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, спартыўнай базай Установы;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы, Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Іўе;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;
ажыццяўленне іншых правоў у адпаведнасці з актамі заканадаўства.
5.3. Вучні абавязаны:
добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
клапаціцца аб сваім здароў’і, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэса;
беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;
быць дысцыплінаваным, клапаціцца аб рэпутацыі Установы;
дастойна паводзіць сябе ва Установе і за яе межамі;
падпарадкоўвацца рашэнням органаў самакіравання;
захоўваць класічны дзелавы стыль у адзенні;
выконваць патрабаванні Статута і Правіл унутранага распарадку Установы.
5.4. Вучням забараняецца:
прыносіць ва Установу і мець пры сабе лёгка ўзгаральныя прадметы, зброю, боепрыпасы, выкарыстоўваць ці пагражаць іх выкарыстаннем;
арганізоўваць бойкі ва Установе і на яе тэрыторыі і ўдзельнічаць у іх;
прапускаць заняткі без уважлівых прычын;
распіваць спіртныя напоі або знаходзіцца пад удзеяннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманіваючых рэчываў ва Установе і на яе тэрыторыі;
курыць ва Установе і на яе тэрыторыі;
арганізоўваць крадзяжы, акты вандалізма, нанясенне шкоды школьнай маёмасці;
карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў час адукацыйнага працэсу.
5.5. Педагагічныя работнікі Установы маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання; доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь;
іншыя сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
5.6. Педагагічныя работнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, якая забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод вучняў;
выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;
ажыццяўляць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
5.7. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
якія маюць судзімасць;
прызнаныя недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымi;
якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставінаў, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню і прадугледжаных сапраўдным Статутам, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
5.8. Законныя прадстаўнікі вучняў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй Установы;
удзел у кіраванні Установай;
абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;
азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў;
іншыя правы, прадугледжаныя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
5.9. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучня;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў;
ажыццяўляць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
5.10. Работнікі Установы, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі вучняў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў Установы, абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.
5.11. Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Установы ўстанаўлiваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).
Раздзел 6.
ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ.
6.1. Падставамі для прыцягнення вучня да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вінаватае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне даручэнняў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі ў выглядзе наступных дзеянняў (бездзеянняў):
спазнення або нез’яўленне без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі (заняткі);
парушэння дысцыпліны ў час адукацыйнага працэсу;
невыканання без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;
знявагі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю вучняў;
пашкоджання памяшканняў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці ўстановы адукацыі;
невыканання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспецы;
распіцця спіртных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі альбо з’яўляцца ва ўказаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;
курэння (ужывання) тытунёвых вырабаў у памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;
іншых супрацьпраўных дзеянняў (бездзеяння).
6.2. Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у пункце 6.1. сапраўднага Статута, учыненае вучнем з ліку асоб з цяжкімі і (або) шматлікімі фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі.
6.3. За ўчыненне вучнем дысцыплінарнай правіны ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выяўляецца ў прымяненні да яго мераў дысцыплінарнага спагнання.
6.4. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваецца вучань, які дасягнуў да моманту ўчынення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а вучань з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – семнаццаці гадоў.
6.5. Да вучня, які ўчыніў дысцыплінарную правіну і не дасягнуў да моманту яе здяйснення ўзросту, з якога наступае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да вучня з ліку асоб з цяжкімі і (або) шматлікімі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, учыніўшаму дысцыплінарную правіну, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.
6.6. За ўчыненне дысцыплінарнай правіны да вучня могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:
заўвага;
вымова;
адлічэнне.
6.7. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за:
працяглую адсутнасць (больш трыццаці дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках (занятках) на працягу навучальнага года;
сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў вучнем, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.
Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не прымяняецца да:
вучня, які не закончыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, які не прайшоў выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
вучня, які не дасягнуў узросту шаснаццаці гадоў.
6.8. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання неабходна ўлічваць цяжкасць дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здейснена, папярэднія паводзіны вучня.
6.9. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана і ўстаноўлена загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання, выданым кіраўніком установы адукацыі.
6.10. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, не абавязаны даказваць сваю невінаватасць. Неадхільныя сумненні ў віноўнасці вучня, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, тлумачыцца на яго карысць.
6.11. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, законны прадстаўнік непаўналетняга вучня, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, маюць права:
знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія пацвярджаюць віну вучня, здымаць з іх копіі;
даваць тлумачэнні і прадастаўляць доказы альбо адмовіцца ад дачы тлумачэнняў;
быць заслуханым у ходзе любога закранаючага іх інтарэсы разбірацельства, прысутнічаць на ім;
атрымаць юрыдычную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам;
азнаёміцца з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання і атрымаць яго копію;
абскардзіць загад аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання.
6.12. Нагодамі для прыцягнення вучня да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, асоб, якія ажыццяўляюць ахову памяшканняў установы адукацыі.
6.13. Да прымянення дысцыплінарнага спагнання кіраўнік установы адукацыі павінен паведаміць аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня аб магчымасці прыцягнення гэтага непаўналетняга вучня да дысцыплінарнай адказнасці, запатрабаваць у вучня тлумачэнне ў пісьмовай форме, якое вучань мае права прадаставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адказе вучня даць тлумачэнне складаецца акт, які падпісваецца трымя асобамі з ліку работнікаў установы адукацыі і (або) вучняў гэтай жа ўстановы адукацыі, якія дасягнулі ўзросту васемнаццаці гадоў.
6.14. Адмова вучня даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае прымяненню да яго меры дысцыплінарнага спагнання.
6.15. За кожную дысцыплінарную правіну можа быць прыменена толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання.
6.16. Прымяненне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання адлічэння да непаўналетняга вучня дапускаецца толькі пасля паведамлення ўстановай адукацыі адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
6.17. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да вучня прымаецца на падставе матэрыялаў, якія змяшчаюць фактычныя доказы здзяйснення ім дысцыплінарнай правіны.
6.18. Кіраўнік установы адукацыі мае права, а па ініцыятыве вучня, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці) павінен асабіста заслухаць тлумачэнні вучня, яго заявы, скаргі.
6.19. Вучань можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней аднаго месяца з дня выяўлення дысцыплінарнай правіннасці (дзень калі аб правіне стала або павінна было стаць вядома педагагічнаму работніку ўстановы адукацыі), не ўлічваючы часу хваробы вучня, знаходжання яго на канікулах. Дысцыплінарнае спагнанне да непаўналетняга вучня можа быць прыменена не раней чым праз сем каляндарных дзён пасля накіравання паведамлення аднаму з яго законных прадстаўнікоў.
6.20. Меры дысцыплінарнага спагнання да вучня не могуць быць прыменены пазней шасці месяцаў з дня здзяснення дысцыплінарнай правіннасці.
6.21. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да вучня афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, у якім павінны змяшчацца звесткі аб вучні, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, аб здзейсненай дысцыплінарнай правіннасці, форме віны (намер або неасцярожнасць), доказ віны, указанне меры дысцыплінарнага спагнання.
6.22. Загад кіраўніка ўстановы адукацыі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання аб’яўляецца вучню пад подпіс на працягу трох каляндарных дзён. Вучань, які не азнаёмлены з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання, лічыцца не прыцягненым да дысцыплінарнай адказнасці. Адмова вучня ад азнаямлення з загадам афармляецца актам, які падпісываецца трымя асобамі з ліку работнікаў установы адукацыі і (або) вучняў гэтай жа ўстановы адукацыі, якія дасягнулі ўзросту васемнаццаці гадоў.
6.23. У тэрмін, які ўстаноўлены для аб’яўлення загада аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання, не ўваходзіць час хваробы вучня, знаходжанне яго на канікулах.
6.24. Установа адукацыі на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці непаўналетняга вучня інфармуе аб гэтым у пісьмовай форме аднаго з яго законных прадстаўнікоў.
6.25. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання заносяцца ў асабовую справу вучня.
6.26. Рашэнне аб прымяненні дысцыплінарнага спагнання да вучня можа быць абскарджана вучнем (асобай, якая адлічана з установы адукацыі), законным прадстаўніком непаўналетняга вучня, законным прадстаўніком непаўналетняй асобы, якая адлічана з установы адукацыі ў вышэйстаячую арганізацыю або суд на працягу аднаго месяца.
6.27. Вучань лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці, калі на працягу аднаго года з дня прымянення да яго меры дысцыплінарнага спагнання ён не будзе паўторна прыцягнены да дысцыплінарнай адказнасці. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне пагашаецца аўтаматычна без выдання загада.
6.28. Кіраўнік установы адукацыі, які прымяніў меру дысцыплінарнага спагнання да вучня, мае права зняць яе датэрмінова па ўласнай ініцыятыве або просьбе вучня.
6.29. Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.
Раздзел 7.
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ, СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
7.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.
7.2. Асноўным органам самакіравання Установай з’яўляецца савет установы адукацыі (далей – Савет), які ўзначальвае дырэктар.
Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.
Колькасны склад Савета Установы фарміруецца ў наступнай прапорцыі:
25% - прадстаўнікі вучняў, іх законныя прадстаўнікі;
75% - прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў Установы, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.
Прадстаўнікі вучняў выбіраюцца адкрытым галасаваннем у класах, законныя прадстаўнікі вучняў – на бацькоўскіх сходах.
Прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў Установы выбіраюцца адкрытым галасаваннем на сходзе працоўнага калектыву.
Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый ўключаюцца ў склад Савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
Персанальны склад Савета зацвярджаецца загадам дырэктара Установы.
Тэрмін паўнамоцтваў Савета – адзін год.
Дзейнасць Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на вучэбны год і зацвярджаецца кіраўніком посля разгляду на паседжанні Савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад Установай.
На паседжаннях Савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, унесеных у павестку дня, а таксама вынікі галасавання і прынятае рашэнне. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і сакратаром Савета.
Рашэнні Савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаныя кіраўніком Установы, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў Установы, вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
7.3. Ва Установе могуць стварацца і іншыя органы кіравання: папячыцельскі Савет, педагагічны савет, бацькоўскі камітэт, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
7.4. Непасрэднае кіраванне Установай ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады яго Заснавальнікам у парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
7.5. Дырэктар і намеснікі дырэктара арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў іншых дзяржаўных органаў.
7.6. Дырэктар Установы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць працы, ахову працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя вучняў, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.
7.7. Дырэктар Установы:
дзейнічае ад імя Установы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;
ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу;
прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Установы, вызначае іх абавязкі і зацвярджае іх службовыя інструкцыі. Прыём на работу педагагічных работнікаў, прадаўжэнне кантракту з педагагічнымі работнікамі, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, ажыццяўляе пасля папярэдняга пісьмовага ўзгаднення з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама;
зацвярджае штатны расклад Установы ў межах выдзеленых асігнаванняў і ў адпаведнасці з тыпавымі штатамі па ўзгадненні з цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама;
нясе адказнасць за размеркаванне нагрузкі паміж педагагічнымі работнікамі;
ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным разліку, удзельнічае ў заключэнні Заснавальнікам дагавароў з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ па бягучым рамонце Установы, афармленні і гаспадарчаму ўтрыманню яго памяшканняў;
заключае дагаворы на аказанне паслуг выхаванцам і іх законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;
адмяняе рашэнні Савета ў выпадках, калі яны супярэчаць сапраўднаму Статуту і Палажэнню аб установе агульнай сярэдняй адукацыі;
выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.
Іншыя паўнамоцтвы дырэктара Установы ўстанаўліваюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, сапраўдным Статутам.
7.8. Аплата працы дырэктара Установы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.9. Правы і абавязкі дырэктара вызначаюцца службовымі інструкцыямі, распрацаванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Раздзел 8.
СТРУКТУРА УСТАНОВЫ
8.1. Установа можа мець у сваёй структуры адасобленыя і структурныя падраздзяленні.
8.2. У структурныя падраздзяленні Установы ўваходзяць: бібліятэка, майстэрня, музей, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
8.3. Установа фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.
Раздзел 9.
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ І АПЛАТА ПРАЦЫ СУПРАЦОЎНІКАЎ УСТАНОВЫ
9.1. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, раённым пагадненнем, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
9.2. Арганізацыйна-штатная структура Установы фарміруецца і зацвярджаецца дырэктарам пасля ўзгаднення з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.
9.3. Дырэктар Установы прызначаецца на пасаду загадам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта на кантрактнай аснове.
9.4. Прыём на працу ва Установу і звальненне педагагічных, тэхнічных і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар. Усе прызначэнні (вызваленні), ўзгадненні прызначэння (вызвалення) на пасады, якiя ўключаюцца ў штатны расклад Установы, выконваюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку прызначэння (вызвалення) на пасады работнікаў, што ўключаюцца ў кадравы рэестр установы. Прадаўжэнне кантрактаў з педагагічнымі работнікамі, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, ажыццяўляецца пасля папярэдняга ўзгаднення з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.
9.5. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных пацвярджаючых дакументаў. Камплектаванне школы спецыялістамі на вакантныя месцы ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць адпаведную адукацыю, падрыхтоўку і неабходныя працоўныя і маральныя якасці.
9.6. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (зыходзячы з тарыфнай стаўкі) і палажэннямі аб матэрыяльным стымуляванні.
9.7. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
9.8. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Установы вядуцца і захоўваюцца ва Установе, акрамя дырэктара.
Раздзел 10.
ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
10.1. Фінансавая дзейнасць Установы грунтуецца на дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, які рэгулюе фінансава-гаспадарчыя адносіны ў дзяржаўных органах.
10.2. Маёмасць, якая перададзена Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці. Установа, у адносінах замацаванай за ёй маёмасц, ажыццяўляе дзейнасць у межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці, права валодання, карыстання і распараджэння ёй. Памяшканні Установы абсталёўваюцца неабходным вучэбна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.
10.3. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць Установы ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта на дагаворнай аснове .
10.4. Установа не мае права без згоды ўласніка (Заснавальніка) адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму па каштарысе.
10.5. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго выхаванца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не прадугледжвае зніжэнне нарматываў і памераў яго фінансавання з бюджэту.
10.6. Установа мае права аказваць паслугі на платнай аснове. Кошт паслугі на платнай аснове фарміруецца Установай самастойна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Выдаткі, якiя ўключаюцца ў сабекошт паслугі, вызначаюцца на падставе эканамічна абгрунтаваных нормаў і нарматываў, зацверджаных дырэктарам, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
10.7. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з'яўляюцца:
даходы, атрыманыя ад аказання платных паслуг, арэнды памяшканняў;
добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;
сродкі папячыцельскага савета;
бязвыплатная (спонсарская) дапамога.
Спонсарамі Установы могуць быць установы, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, зацікаўленыя ў яе станаўленні і развіцці.
10.8. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, якія прыносяць даходы, ўлічваюцца на пазабюджэтным рахунку Заснавальніка і выкарыстоўваюцца Установай па ўзгадненню з Заснавальнікам. Набытая за іх кошт маёмасць паступае у самастойнае распараджэнне Установы.
10.9. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
10.10. Пры вызначэнні Установай віду дзейнасці, прыбытак ад ажыццяўлення якой вызваляецца ад падатку на прыбытак, неабходна кіравацца агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь (ОКРБ) 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці", зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 года № 65 (са змяненнямі і дапаўненнямі).
Вызваляюцца ад падатку на даданую вартасць абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь платных паслуг у сферы адукацыі, у прыватнасці пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама паслуг, якія спадарожнічаюць атрыманню адукацыі (падпункты 1.28 і 1.281 пункта 1 артыкула 94 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (асаблівая частка).
Раздзел 11.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ХАРЧАВАННЕМ. ТРАНСПАРТНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ.
11.1. Установа стварае неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання вучняў.
11.2. Арганізацыя харчавання вучняў ажыццяўляецца Заснавальнікам Установы.
11.3. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведнай катэгорыі вучняў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.
11.4. Вучні забяспечваюцца харчаваннем за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх, сродкаў мясцовага бюджэту, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
11.5. Палажэнне аб арганізацыі харчавання вучняў, забеспячэнні харчаваннем вучняў за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, памер і парадак збірання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
11.6. Ва Установе арганізаваны бясплатны падвоз вучняў ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца навучання і назад. Для падвозу вучняў, якія навучаюцца ва Установе і пражываюць у сельскіх населеных пунктах, выкарыстоўваюцца: спецыяльна абсталяваны транспарт (школьны аўтобус), маршрутныя аўтобусы, асабісты транспарт законных прадстаўнікоў.
11.7. Парадак арганізацыі подвозу вучняў вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 12.
АХОВА ЗДАРОЎЯ
12.1. Установа забяспечвае ахову здароўя вучняў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Ахова здароўя вучняў уключае ў сябе:
аказанне першай медыцынскай дапамогі;
вызначэнне аптымальнай вучэбнай нагрузкі, рэжыму вучэбных заняткаў (заняткаў), працягласці канікулаў;
прапаганду і навучанне навыкам здаровага ладу жыцця;
арганізацыю аздараўлення;
стварэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
прафілактыку курэння, ужывання алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманіваючых рэчываў.
Раздзел 13.
УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І КАНТРОЛЬ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ
13.1. Установа дэлегіруе правы: на дагаварных умовах ажыццяўляць аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці і аперацый, складання балансу і прадастаўлення ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскай справаздачнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.
13.2. Установа здае пісьмовую дзяржаўную статыстычную справаздачу, форма і парадак якой устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
13.3. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
13.4. Дзяржаўны кантроль па забеспячэнню якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
13.5. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.
13.6. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.
Раздзел 14.
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ
14.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
14.2. Рэарганізацыя або ліквідацыя Установы ажыццяўляецца па заканчэнні навучальнага года з 1 верасня.
14.3. Ліквідацыя Установы ажыццяўляецца Заснавальнікам у адпаведнасці з рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта на падставе ацэнкі прычын такой ліквідацыі з улікам кантынгенту дзяцей мікрараёна, а таксама ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам, па рашэнні суда. Пры ліквідацыі Установы маёмасць і фінансавыя сродкі вяртаюцца Заснавальніку.
14.4. Установа лічыцца ліквідаванай з моманту ўнясення запісу аб ліквідацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
14.5. У выпадку спынення дзейнасці Установы, Заснавальнік прымае меры па пераводзе вучняў з іх згоды (згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў) у iншыя ўстановы адукацыi, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.
Раздзел 15.
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
15.1. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, што заключаюцца паміж установай адукацыі Рэспублікі Беларусь (іншай арганізацыяй сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь) і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова жыве ў Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.
15.2. Установа мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў і інш.).
15.3. Установа мае права па ўзгадненні з Заснавальнікам заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі. Міжнароднае супрацоўніцтва Установа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.