Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 18 февраля 2019 в 08:39
331 просмотр

З 18.02 па 23.02 у Геранёнскай СШ праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

План правядзення

Тыдня беларускай мовы і літаратуры

“З любоўю да роднага слова”

Тэрміны правядзення: з 18 лютага па 23 лютага 2019 года

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды, калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Мэта: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю; стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.

Дата правядзення

Тэматыка  мерапрыемства

18 лютага

панядзелак

   Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

   Афішаванне мерапрыемстваў.

   Афармленне інфармацыйнай прасторы.

   Музычныя перапынкі “Ад прадзедаў спакон    

    вякоў…”

   Гульня “Літарынка” (рэбусы, загадкі)(2-11 клас)

19 лютага

аўторак

…Мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

  1. Віктарына “З любоўю да роднага слова”(7 клас)

   2.Конкурс “Маё любімае “незвычайнае” слова” (5-11)

20 лютага

серада

Нам засталася спадчына

1. “У слова роднага роднае карэнне…” Творчая сустрэча з паэткай Геранёншчыны А.І. Смалянічэнка

(8-11 кл.)

2.Гульня-віктарына “Дакраніся да роднага слова”.(5-7)

21лютага

чацвер

Мова родная пявучая і звонкая

    

    1.Работа лектарскай групы “ Міжнароднаму Дню роднай мовы прысвячаецца…”

    2.Інтэлектуальная гульня-конкурс “Буслік-2019”

    3.Акцыя “Перакладзі слова” (1-11кл.)

22 лютага

пятніца

Слова—радасць, слова – чары

  1.Конкурс” Павіншуем абаронцаў Айчыны на      беларускай мове”

 2.Гульня “Размаўляй па-беларуску” (8-9, 10-11)

23 лютага

субота

 Закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

  1.Паэтычная гасцёўня “Гучы, роднае слова” (5-11кл.)

  2. Рэклама “Ветлівыя словы”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.