Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Такі звычайны незвычайны дзень

Дата: 13 сентября 2017 в 16:46
Автор: Шлемпо Л. С.
525 просмотров

Толькі людзі з жалезнаю воляй,
Толькі людзі з адкрытай душой
Насяляюць краіну Піянерыю
І жывуць яе дружнай сям’ёй!

Для многіх 13 верасня, напэўна, самы звычайны дзень: тое ж сонца, тыя ж настаўнікі, аднакласнікі, тыя ж урокі і перапынкі. А вось не зусім звычайным ён стаў для нашых вучняў! Спяшаюся паведаміць, што менавіта 13 верасня нарадзілася БРПА. Традыцыйна ў нашай піянерскай дружыне імя Станіслава Кульніса ў гэты святочны дзень піянеры сталі актыўнымі ўдзельнікамі ўрачыстай лінейкі, прысвечанай Дню нараджэння Беларускай піянерскай арганізацыі. А жыццё ў нашай дружыне вельмі цікавае і насычанае!
На школьнай пляцоўцы «Піянерыя вачыма дзяцей» вучні змаглі выказаць сваё бачанне да піянерскага руху праз малюнак на асфальце. Дзіцячая фантазія вельмі багатая. Гэта праўда. Дзеці вельмі любяць маляваць на паперы, на сцяне, на асфальце. Гэта і творчасць, і пазнанне навакольнага свету. Бо маляваць крэйдай - гэта зусім не тое, што вадзіць па паперы алоўкам або пэндзлікам. Тут зусім іншыя адчуванні. Для дзяцей творчасць - гэта не столькі вынік, колькі працэс. І не так важна на самай справе, які малюнак у канцы з'явіцца на асфальце. А малюнкі былі вельмі разнастайныя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.