Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Дата: 29 марта 2018 в 14:37, Обновлено 11 мая 2018 в 16:18
1 361 просмотр

Калі дзіця слухае добрую кнігу, яно атрымлівае задавальненне, адпачывае і пашырае свой кругагляд. Менавіта ў дзіцячым узросце абуджаецца цікавасць да чытання, у свядомасці дзіцяці закладваюцца такія важныя паняцці, як дабрыня, спачуванне і міласэрнасць.
Для вучняў 1-4 класаў у школе прайшло мерапрыемства - гучныя чытанні “Мая любімая казка”. Спачатку дзеці паслухалі і прачыталі свае любімыя казкі. Пасля гэтага з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце, давалі характарыстыку героям. Казкі прымусіла задумацца ўсіх ўдзельнікаў мерапрыемства, бо літаратурныя творы, а тым больш казкі, ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках. Дзеці весела і цікава правялі свой час за кнігай.
Таксама ў гэты дзень на экскурсію ў школьную бібліятэку завіталі вучні 1 класа. Вучні пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі і з правіламі карыстання кнігай. У час экскурсіі дзеці акунуліся ў чароўны свет бібліятэкі, яны не выпускалі з рук часопісы і кнігі з яркімі малюнкамі, велізарныя энцыклапедыі... Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым “кніжным доме”. Таксама яны пазнаёміліся з кніжнай выставай “Завiтала ў госцi казка”, якая была падрыхтавана з прыгожых, маляўнічых дзіцячых кніг.
Адыходзячы, дзеці паабяцалі болей чытаць і часцей наведваць бібліятэку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.